“Хронікі Нарніі” — залатая класіка брытанскай літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі.

Мы вельмі любім гэтую кнігу, а таму пераклалі першую частку — “Пляменнік Чараўніка” — на беларускую мову і збіраемся выдаць яе. Пераклад зроблены з любоўю да арыгінала і беларускай мовы. Вокладку ствараў адзін з лепшых беларускіх ілюстратараў — Раман Сустаў. Для ілюстравання самой кнігі мы выкарысталі арыгінальныя малюнкі, зробленыя па замове Клайва Льюіса Паўлінай Бэйнс.

Акрамя таго, да выдання “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка” мы плануем дадаць выпуск аднайменнай аўдыёкнігі ў агучцы найлепшых беларускіх акцёраў.

Чытаць урывак

Падпісацца на кнігу "Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка" можна тут.
Праз падпіску вы атрымліваеце кнігу па самым нізкім кошце.